Што такое digital rights: трэнінг ад Human Constanta

Human Constanta запрашае на серыю трэнінгаў “Окей, Google, что такое digital rights?” у розных гарадах Беларусі.

Эксперты арганізацыі Аляксей Казлюк і Андрэй Сушко распавядуць пра суадносіны паміж прыватнасцю анлайн і свабодай распаўсюджвання інфармацыі, пра электронны ўрад і магчымасць удзелу ў вырашэнні важных пытанняў анлайн. Таксама разам з удзельнікамі яны пагавораць пра кіраванне інтэрнэтам, доступ да інфармацыі дзяржаўных органаў, пра кібербяспеку і важнасць аховы інфармацыі.

Фармат мерапрыемства прадугледжвае актыўную дыскусію – далучайцеся!

Мерапрыемства ў Мінску адбудзецца 19 верасня, у Берасці – 21-га, у Віцебску – 23-га. Дакладны час – з 11 да 16 гадзіны.

Пра дакладнае месца паведамяць толькі абраным ўдзельнікам, якія пададуць заяўку па спасылцы туттут ці тут.