Што такое стартап-школа і як яна працуе?

Skills-On Group запрашае на семінар па развіцці стартап-руху ў Беларусі.

Калі: 8 лістапада, 18:30.
Дзе: Event-прастора “210 Metrov”, вуліца Чапаева 3, Мінск.

Вы даўно хацелі паспрабаваць сябе ў ролі кіраўніка бізнесу, але не ведаеце з чаго пачаць? Тады ў вас ёсць выдатная магчымасць стаць бліжэй да сваёй мары. І паспрабаваць вырашыць бізнэс-кейс, для якога не трэба валодаць адмысловымі навыкамі, а толькі неабходна жаданне і гатоўнасць да самаразвіцця.

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі старэйшых класаў, студэнты і маладыя спецыялісты.

“Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу” (ОСІБ) – грамадскае аб’яднанне, якое працуе з мэтай стварэння спрыяльных умоў для развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі. Аб’яднанне зладзіла больш за 500 стартап-мерапрыемства на розныя тэмы: адукацыя, асвета, прыцягненне інвестыцый, нэтворкінг і іншыя). Сярод іх – дні інвестара, стартап-школы, дні эксперта, хакатоны, конкурсы бізнэс-праектаў, бізнес-кэмпы і інш.

Глеб Герасімовіч – старшыня савета ГА “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу”, сузаснавальнік і кіраўнік Лiпень.PRO распавядзе пра тое:

  • што такое стартап-школа і як яна працуе;
  • дзе праходзяць яе мерапрыемствы і як можна паўдзельнічаць у іх;
  • а таксама ўдзельнікі паспрабуюць сябе ў ролі арганізатара стартап-школы.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны!

Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы.

Больш падрабязная інфармацыя ёсць тут.