Што там у Беларусі з Балонскім працэсам? Адказы пачуем на міні-канферэцыі

Грамадскі Балонскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашаюць да ўдзелу ў семінары на тэму “Акадэмічныя каштоўнасці ў беларускім вышэйшай адукацыі. Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”

Семінар / міні-канферэнцыя адбудзецца 13 сакавіка 2017 года, з 13:00 да 19:00.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 12:30.

Месца правядзення: гатэль “Crowne Plaza Minsk”, вуліца Кірава, 13, канферэнц-зала “Quin”.

Мэта семінару – грамадскае абмеркаванне праблемных пытанняў акадэмічных каштоўнасцей і фарміраванне прапаноў па рэфармаванні нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і стандартамі.

Пытанні для абмеркавання:

  • Адстае ці паспявае Беларусь у рэалізацыі Дарожнай карты?
  • У якой ступені становішча акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі ў беларускіх ВНУ адпавядае прынцыпам і стандартам Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі?
  • Парушэнні правоў студэнтаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці: хроніка падзей.
  • Акадэмічная этыка: нормы і рэаліі.
  • Як суадносіцца сучаснае заканадаўства ў галіне адукацыі і беларуская практыка?
  • Што трэба змяніць ў беларускім заканадаўстве, каб наблізіць яго да стандартаў ЕПВА ў сферы акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі?

На семінары (міні-канферэнцыі) таксама будзе прадстаўлены  ўкраінскі досвед рэформаў у галіне вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія эксперты ў сферы адукацыі, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур, а таксама органаў студэнцкага самакіравання беларускіх універсітэтаў, ініцыятыўныя студэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі.

Кожнаму ўдзельніку прадастаўляецца магчымасць прадставіць даклад або паведамленне па вышэйабазначаных праблемах. Для ўдзелу ў адборы дакладаў неабходна запоўніць адпаведнае поле ў форме на рэгістрацыю. Іншагароднім аўтарам адабраных дакладаў арганізатарамі можа быць прадастаўлена кампенсацыя выдаткаў на праезд.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца праз рэгістрацыйную форму да 11 сакавіка (23:59) 2017 года.