Што варушыць Магілёў: адкрытая дыскусія

34mag.net разам з Цэнтрам «Кола» запрашае на сустрэчу ў Магілёве – пагутарыць з сучаснымі мэйкерамі гэтага горада і вызначыць, які дзвіж там адбываецца.

Калі: 26 ліпеня, 18:00.
Дзе: Цэнтр «Кола», Магілёў.

Удзельнікі абмяркуюць, што з сябе ўяўляе горад цяпер, якім можа быць заўтра і навошта наогул прыязджаць у Магілёў.

У дыскусіі возьмуць удзел:

  • Дзяніс Васількоў (мадэратар) – Цэнтр «Кола»
  • Таццяна Анташук – Цэнтр Гарадскіх Ініцыятываў
  • Ірына Снапкова – TED x Магілёў
  • Раман Жыгараў – Гурт Akute
  • Аліна Скрабунова – Опэн-эйр кінапаказы ў Магілёве

Сустрэча арганізавана пры падтрымцы праекта #ЕСдляБеларусі

Больш падрабязнасцей па спасылцы.