Што заменіць нафту? Дыскусія ў Imaguru

Анлайн-часопіс “Ідэя” і Даследчы цэнтр ІПМ у межах Кастрычніцкага эканамічнага форума запрашаюць на гутарку з Міхаілам Круціхіным – адным з выбітных расійскіх экспертаў у галіне нафты і газу.

Калі: 3 лістапада 2017 года.
Дзе: бізнэс-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыуса, 4.

Міхаіл Круціхін – кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па Блізкім Усходзе. Апошнія 25 год – эксперт па нафтагазавых інвестыцыях у краінах былога СССР. З 2002 года – партнёр кансалтынгавай кампаніі RusEnergy. Публікаваўся ў Маскоўскім цэнтры Карнегі, Коммерсант.ru, Ведомости, Republic і іншых выданнях.

Анлайн-часопіс “Ідэя” паразмаўляе з Міхаілам Круціхіным пра тое, колькі яшчэ нафта і газ будуць сілкаваць сусветную эканоміку і што заменіць іх у будучыні.

Варта чакаць знікнення вуглевадародаў цалкам ці яны зоймуць іншую нішу? Якія наступствы чакаюць сусветную эканоміку? Якія галоўныя крыніцы электрычнасці будуць існаваць праз 20, 50 і 100 гадоў? Якія інавацыі для гэтага ўжо існуюць, а якія толькі прагназуюцца? Як гэта паўплывае на эканоміку энергетычных дзяржаваў, і асабліва Расіі? І нарэшце, што рабіць цяпер, каб не застацца на ўзбочыне прагрэсу?

Запрашаем наведвальнікаў рыхтаваць пытанні да спікера.

Рэгістрацыя на мерапрыемства

Падзея ў ФБ
Група ва “ВКонтакте