Штогадовы дыпламатычны форум у Парыжы

Міжнародны моладзевы форум Greater Europe Meetings: Paris 2018 шукае ўдзельнікаў.

Калі: 23-27 ліпеня 2018 года.
Дзе: Парыж, Францыя.

Штогадовы форум збярэ моладзь з розных еўрапейскіх краінаў, натхнёную ідэяй пабудаваць агульную эканамічную, культурную, палітычную прастору на ўсім кантыненце – ад Лісабона да Ўладзівастока.

Сёлета форум стане дыпламатычнай школай, у аснове якой – дыскусіі і аналіз розных спосабаў інтэграцыі. Дыпламатычнай школа будзе складацца з трох модуляў: лекцыі, семінары, абмеркаванні.

Удзельнікі змогуць павучыцца ў вядомых палітыкаў і абмеркаваць будучыню міжнародных дачыненняў у Еўропе з дыпламатамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства адной з еўрапейскіх краін, у тым ліку Беларусі;
  • узрост – да 35 гадоў.
  • цікавасць да міжнародных дачыненняў, еўрапейскіх даследаванняў;
  • валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу – 250 еўра. У яго ўваходзіць праграма, пражыванне і харчаванне.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 15 чэрвеня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.