Шукаем залатыя WordPress-ручкі
- 01.05.2019
- Валанцёрства
- WordPress вярстальшчыкі і вярстальшчыцы, залатыя ручкі
- анлайн
- як толькі дык адразу!
- html, php, беларуская
- 01.06.2019
- adukacyja.info
Валанцёрскі адукацыйны жыццязмяняльны партал Адукацыя.Інфо шукае WordPress-вярстальшчыка/цу для запуска новай АДУрэннай версіі сайта.
У чым справа:
Мы прыдумалі, як абнавіць дызайн і структуру нашага сайта, і наш дызайнер ужо зрабіў усё па прыгажосці. А наш тэхнічны падтрымшчык/вярстальшчык ужо нават пачаў усё гэта ставіць на рухавік WordPress. 70% справы зроблена, але вярстальшчык загружаны працай і сямёй, а нам ужо няймецца бачыць абноўленую Адукацыю.
Таму:
Калі ў цябе ёсць досвед працы з WordPress, а таксама час ды жаданне дапамагчы, наш вярстальшчык дашле тэхнічнае заданне і сустрэнецца ў Менску, каб патлумачыць што да чаго. А ўся каманда будзе невымерна ўдзячная і гатовая прапанаваць якія-небудзь нішцякі (адукацыйныя, нэтворкінгавыя, міжнародна-праектныя, моўна-паступальныя ці што цябе больш цікавіць).
Паднаціснем? Пішы нам на adukacyja@gmail.com або ў тэлеграм @baradzinka
Адукацыя – стыль жыцця! 🙂