Шыкоўная стыпендыя на навучанне ў Оксфардзе

Стыпендыя Rhodes Scholarship – грантавая праграма таленавітым студэнтам з усяго свету. Стыпендыя выплачваецца студэнтам паслядыпломных праграм навучання на працягу 2-3 гадоў. Кандыдаты з краін СНД могуць прэтэндаваць на стыпендыю Global, але самі не могуць падаць заяўку, іх павінны намінаваць іх родныя ВНУ.

Дэдлайн для намінацый: 30 чэрвеня 2018.

Стыпендыя аплачвае поўны кошт навучання, пражывання і авія-пералёт у Оксфард у пачатку навучання і назад пасля заканчэння навучання. Таксама фонд прапануе стыпендыятам мноства разнастайных семінараў, канферэнцый, сацыяльных мерапрыемстваў у Rhodes House.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны быць старэйшыя за 18, але не старэйшыя за 24 гады на 1 кастрычніка 2018;
  • неабходна мець ступень бакалаўра;
  • выдатная акадэмічная паспяховасць;
  • энергія выкарыстоўваць існуючы талент на поўную (дэманструецца дасягненнямі ў спорце, музыцы, дэбатах, танцах, тэатры і іншых сферах);
  • смеласць, прысвечанага свайму абавязку, абарона слабых, дабрыня, клопат аб блізкіх і адсутнасць самалюбства;
  • высокія маральныя якасці і лідарскія навыкі;
  • добрае веданне англійскай мовы.

Паводле рассылкі ODB Brussels