Сіла словаў: жыццёва неабходны трэнінг у Польшчы

Facebook, Google, Трамп ці Бейонсэ: хто ўплывае на нашы думкі і меркаванні больш? Трэнінг, які пройдзе паблізу Варшавы, сфакусуецца на камунікацыйных навыках, навучыць успрымаць крытычна любую інфамацыю і дапаможа развіць насычаную сэнсамі камунікацыю для моладзевай працы.

Калі: 5-10 траўня 2017.
Дзе: Konstancin-Jeziorna, паблізу Варшавы, Польшча.

Трэнінгавы курс запрашае ўдзельнікаў абмеркаваць і супрацьпаставіць уплыў словаў, якія яны робяць на наша жыццё і жыццё маладых людзей, з якімі працуюць зацікаўленыя кандыдаты. Удзельнікі даведаюцца пра спосабы, якія выкарыстоўваюць людзі, медыі і арганізацыі, іх уздзеянне на сучасную моладзь. Арганізатары пакажуць інструменты для таго, каб ператварыць hate speech у love speech.

Калі ты моладзевы работнік, які цікавіцца развіццём сваіх камунікацыйных навыкаў, жадаеш даведацца пра розныя погляды на суб’екты кшталту моцы медыяў, гендар, гісторыю ды інш, гэты трэнінг – сто адсоткаў для цябе.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, моладзевыя лідары, спецыялісты, якія працуюць з маладымі людзьмі кожны дзень.

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд пераймаюцца арганізатарамі.

Падаць заяўку і пазнаёміцца з папярэдняй праграмай трэнінгу можна тут.

Дэдлайн – 12 сакавіка.