Скарыць усіх публічным выступленнем: пракоцай навык

Публічнае выступленне – адзін з найбольш выжных скілоў моладзевых работнікаў і трэнераў. The Netherlands School for Innovative Education запрашае на трэнінг, які дапаможа палепшыць навыкі публічнага выступлення.

Калі: 10-17 снежня 2017 года.
Дзе: Масква, Расія.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі і трэнеры, якія жадаюць развіць навыкі публічнага выступлення. Яны пазнаёмяцца з новымі інструментамі, якія дапамогуць рабіць сваю працу больш паспяхова.

Удзельнікі даведаюцца:

  • як матываваць аўдыторыю аргументамі і мовай жэстаў;
  • як пабудаваць прамову, што данясе той мэсэдж, які вы жадаеце данесці;
  • якімі шляхамі выбудоўваць аргументацыю, якая будзе падтрымліваць кожны папярэдні пункт;
  • як правільна весці дыскусію/спрэчку.

Таксама яны навучацца рыхтаваць незабыўныя прамовы і пераканальныя прэзентацыі.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу складае 490 еўра. Ён уключае: праграму з усімі матэрыяламі, пражыванне, харчаванне, трансфер і візу.

Больш падрабязнасцей можна даведацца на сайце.

Дэдлайн – 2 лістапада 2017 гдоа.