Скажы праектам “Прывітанне!”

БАСС распачынае вясну з трохдзённага семінару па студэнцкім самакіраванні.

Калі: 17-19 сакавіка 2017 года.
Дзе: Мінск, вул. Старынаўская, 15.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты дзённай формы навучання беларускіх ВНУ з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Удзельнікаў чакаюць:

  • адукацыйныя блокі на тэму праектнага мэнэджменту, каардынацыі каманды, методыкі форум-тэатру і не толькі;
  • 2 міжнародныя эксперты;
  • плённыя дыскусіі і дэбаты на тэму студэнцкага самакіравання;
  • а ў пятніцу вечарам завітае музычны госць!

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 15 сакавіка ў 23:59.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны унёсак – 5 рублёў (часткова пакрывае арэнду і кава-паўзы). Усе удзельнікі забяспечваюцца харчаваннем, а для іншагародніх яшчэ і пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.