Social Weekend чакае ідэі, якія зробяць свет лепшым

Стартаваў прыём заявак на восьмы па ліку конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. Сацыяльным праектам можа быць любая ідэя, якая прыносіць карысць грамадству ці робіць лепей навакольны свет.

Конкурсныя заяўкі будуць разглядацца не толькі арганізатарамі і журы, але і ўсімі зацікаўленымі жыхарамі Беларусі ў межах народнага галасавання.

У межах Social Weekend праводзіцца глабальнае апытанне па вызначэнні найбольш важных сацыяльных тэм, а ўжо праз некалькі тыдняў можна будзе наведаць “Дзень натхнення” і праслухаць цікавыя прамовы ад вядомых спікераў пра іх удзел у сацыяльных праектах. Пасля гэтага адбудзецца “Сацыяльны Хакатон”, дзе можна заняцца распрацоўкай сваёй заяўкі.

Конкурс Social Weekend праводзіцца ў Беларусі ўжо некалькі гадоў. За гэты час амаль тысяча ўнікальных заявак і ідэй была разгледжана, каля сотні з іх атрымала фінансаванне і падтрымку. Сярод лаўрэатаў конкурсу — праект па стварэнні даступных медыцынскіх пратэзаў, пошукава-выратавальны атрад “Ангел”, настаўніцтва сірот “Нити дружбы” і шмат іншых.

Заяўку можна падаць да 2 кастрычніка 2016 года.

Дадатковую інфармацыю шукайце на сайце socialweekend.by, па тэлефоне +375 29 87 97 400, электроннай пошце sw8.belarus@gmail.com.