Social Weekend запрашае да інтэнсіву ды Хакатону

24-25 верасня Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend запрашае прадпрымальнікаў, інжынераў (IT і не толькі), маркетолагаў і проста неабыякавых людзей паўдзельнічаць у Хакатоне, дзе яны змогуць сумесна рэалізаваць свае ідэі і праекты.

На Хакатон запрашаюцца:

  • аўтары праектаў;
  • дызайнеры;
  • праграмісты;
  • маркетолагі;
  • і ўсе, хто валодае спецыялізіраванымі ведамі і гатовы дапамагчы сацыяльным праектам стаць лепей і набыць большы маштаб.

Удзельнічаючы ў Хакатоне, вы зможаце:

  • пачуць меркаванні людзей, якія дасягнулі поспехаў у бізнесе і знайшлі час для сацыяльных праектаў;
  • пазнаёміцца з аднадумцамі і выбітнымі экспертамі ў розных галінах;
  • стварыць каманду сваей мары і рэалізаваць ідэю;
  • атрымаць частку прызавога фонду Хакатона (5000 дэнамінаваных рублёў) на рэалізацыю праекта, падарункі ад партнёраў і магчымасць наўпрост патрапіць у паўфінал Social Weekend

Рэгістрацыя на ўдзел тут.

Калі ў вас не атрымоўваецца прыняць удзел у Хакатоне Social Weekend, але ў вас ёсць ідэя для праекта і вам хацелася б, каб яна была рэалізавана, запоўніце форму па спасылцы.

Кантакты

З пытаннямі па падачы заяўкі на Хакатон, а таксама звязанымі з конкурсам Social Weekend звяртайцеся па тэлефоне +375 29 87 97 400 ці е-пошце sw8.belarus@gmail.com.

 

Глядзіце таксама: