Sommerakademie 2017 у Берліне

Deutsche Gesellschaft e. V. запрашае зацікаўленых кандыдатаў на летнюю школу. Тэма — нямецкая культурная спадчына.

Калі: 20-26 жніўня 2017 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.

Што такое немецкая культурная спадчына? Ці ёсць яна ў краінах Цэнтральнай, Усходняй ці Паўднёва-Ўсходняй Еўропы? Ці належыць нямецкая мова да культурнай спадчыны? Што наконт нямецкай культурнай спадчыны анлайн? І што гэта наогул такое?

Удзельнікаў чакае праграма, якая будзе складацца з лекцый па нямецкай культурнай спадчыне, семінараў, вечароў кіно, прэзентацый кніг і дыскусій. Таксама студэнты атрымаюць магчымасць прадставіць свае тэмы і ідэі для аўдыторыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатна валодаць нямецкай мовай;
  • паходзіць з адной з краін Цэнтральнай, Усходняй альбо Паўднёва-Ўсходняй Еўропы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам аплочваюць пражыванне ўдзельнікаў і даезд да Берліну ды дадому.

Як падацца

Кандыдаты мусяць напісаць кароткі ліст на нямецкай, у якім трэба апісаць тэму, што можа быць прадстаўлена падчас летняй школы, пазначыць месца пражывання, універсітэт, спецыялізацыю, якуб вывучае кандыдат/ка. Аб’ём — не больш за 1 старонку. Адправіць ліст неабходна на е-адрас evelyna.schmidt@deutsche-gesellschaft-ev.de. Запрашэнне ў школу атрымаюць 20 удзельнікаў.

Дэдлайн — 6 чэрвеня 2017 года.