Сонечныя краіны чакаюць хімікаў

Erasmus+ прапануе стыпендыі на вучобу ў магістратуры Францыі, Партугалiі,  Iталiі,  Нiдэрландаў, Гiшпанiі і Бельгiі.

Да ўдзелу запрашаюцца бакалаўры, якія зацікаўлены тэарэтычнай хіміяй і вылічальным мадэляваннем (праграма TCCM Master).

Галоўная мэта TCCM Master – падрыхтоўка высокаадукаваных экспертаў па выкарыстанні i развiцці навуковых малекулярных вылiчальных тэхнiк як для працы ў вобласцi iнавацыйнай фармацэўтыкi i нафтахiмii, так i для падрыхтоўкi да доктарскiх даследванняў па накiрунках “Chemestry”, “Physics” i “Life or Material Sciences”

Навучанне па праграме забяспечвае атрыманне 120 ECTS-пунктаў i можа быць даступна кандыдатам з закончанай ступенню бакалаўра па профiльных напрамках.

Як падацца

Зацiкаўленыя кандыдаты мусяць запоўнiць аплiкацыйную анлайн-форму, дадаўшы да яе наступныя дакументы:

  • матывацыйны лiст;
  • СV;
  • копiя пашпарту;
  • падцверджанне месца пастаяннай рэзiдэнцыi;
  • копiя дыплома (на ангельскай мове);
  • копiя выпiскi адзнак за перыяд навучання (на ангельскай мове);
  • копiя сертыфікату, які падцвярджае валоданне ангельскай мовай;
  • два рэкамендацыйныя лiсты, кантакты рэферантаў;
  • лiст аб адпаведнасцi.

Падрабязнасці можна адшукаць тут.