SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь: вакансія

Міжнародная грамадская арганізацыя “SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь” запрашае прыняць удзел у конкурсе на дзве адкрытыя вакансіі.

Спецыялiст па індывідуальнаму фандрайзінгу

Арганізацыя шукае маркетолага, які/ая будзе камунікаваць са спонсарамі, што ахвяруюць грошы на патрэбы дзяцей-сірот, прытулкаў для жанчын з дзецьмі, крызісных цэнтраў.

Патрабаванні:

  • скончаная вышэйшая адукацыя ў галіне маркетынга альбо бізнэс-адміністравання;
  • вопыт працы ў маркетынге / продажах альбо індывідуальным фандрайзінге;
  • навыкі маркетынга – капірайтынг, арганізацыя кампаній па збору грошаў і аналітыка базы дадзеных;
  • пажаданы вопыт працы з прамымі маркетынгавымі каналамі (F2F, тэлемаркетынг);
  • валоданне ангельскай мовай.

Падрабязнае апісанне вакансіі тут.

Кіраўнік аддзела падтрымкі сям’і і дзяцей (SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны)

Арганізацыя шукае дасведчанага кіраўніка з вышэйшай псыхалагічнай адукацыяй, які/ая  мае досвед працы з катэгорыяй дзяцей-сірот, сем’ямі у крызысных сытуацыях.

Патрабванні:

  • скончаная вышэйшая адукацыя ў галіне псіхалогіі альбо педагогікі;
  • вопыт працы ў сферы педагогікі альбо псіхалогіі – тры гады;
  • веданне заканадаўства ў галіне псіхалагічнай дапамогі, аховы правоў дзяцей.

Падрабязнае апісаньне вакансіі тут.

Каб прыняць удзел у конкурсе вакансій, неабходна накіраваць рэзюмэ на эл. адрас hanna.butsnevich@sos-by.org.

Іншыя вакансіі можна паглядзець па спасылцы.