Спазнаць ангельскую нанова ці знайсці сабе настаўніка? Айда на #TeachersTalkShop

У чацвер, 15 верасня, адбудзецца iмпрэза, якую чакаюць каля сотні настаўнікаў ангельскай мовы з усяго Мінску.

Адна са сталічных IT-кампаніяў адчыніць свае дзверы для першага паседжання суполкі #TeachersTalkShop у новым навучальным годзе. Гаворка пойдзе…

  • пра стыпендыю Chevening;
  • пра мудрагелiсты карпаратыўны жаргон, які ўжываюць супрацоўнікі, каб надаць большай важнасці сваім словам (think outside the box, win-win situation);
  • пра ўсялякія ноў-хаў, якія робяць заняткі больш цікавымі для навучэнцаў.

Дакладны час – 19-21:00 15-га верасня. Лакацыя – Мінск, вуліца Кальварыйская, 42 (БЦ “Каскад Альфа”, 4 паверх, трэнінгавая зала).

Каб патрапіць на сустрэчу, рэгіструйцеся тут.

Прайшоў амаль год з таго моманту, калі ў Мінску нарадзілася ідэя штомесяц аб’ядноўваць настаўнікаў ангельскай мовы, якія неабыякава ставяцца да свайго рамяства, заўсёды адкрыты да новых ведаў, імкнуцца даць студэнтам толькі лепшае і самае якаснае. Суполка #TeachersTalkShop займаецца нэтворкінгам, ладзіць сустрэчы з цікавымі людзьмі са сфераў, якія наўпрост ці ўскосна звязаныя з выкладаннем ангельскай мовы як замежнай.

Тут можна знайсці настаўніка для сваёй арганізацыі ці для сябе асабіста.

Усіх, хто імкнецца зрабіць выкладанне ангельскай больш цікавым і эфектыўным, запрашаюць далучыцца да FB-групы альбо пісаць на teacherstalkshop@gmail.com, каб сустрэцца з аднадумцамі і зірнуць на выкладанне ангельскай мовы нанова.