Спазнаць экзатычна-невядомыя краіны ў Мінску

Гэта не дэжавю, а другі за месяц Global Village, які запрашае ўсіх зацікаўленых 23 ліпеня!

Спадзяемся, вы не паспелі засумаваць, таму Global Village вяртаецца ў абноўленым складзе. Гэтым разам “глабальная вёска” будзе прадстаўлена такімі краінамі, як Гана, Кітай, Турцыя, Іярданія, Азербайджан, Кыргызстан і Туніс!

Краіны і асобы новыя, але фармат мерапрыемства традыцыйны. Global Village – гэта імпрэза для тых, хто жадае цалкам пагрузіцца ў культуру замежнай краіны: пакаштаваць нацыянальных страваў, паслухаць народную музыку, даведацца пра цікавыя звычаі і назаўсёды забыцца на стэрэатыпы пра прадстаўнікоў той ці іншай краіны.

Калі вы жадаеце аказацца на міні-фэстывалі культур, лавіце каардынаты:

  • 23 ліпеня, пачатак а 16.00;
  • кафэ “Бітлджус” (вул. Калініна 7)

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу – 3 BYN

Папярэдняя регістрацыя на мерапрыемства абавязковая (па спасылцы).