Спазнаць сваю мудрасць даследаваннем у Сафіі
- 01.08.2016
- Стыпендыі
- даследчыкі
- Балгарыя
- 1 сакавіка - 31 ліпеня 2017
- ангельская
- 01.10.2016
- cas.bg
Цэнтр The Centre for Advanced Study Sofia абвяшчае новую стыпендыяльную праграму імя Герды Хенкель, скіраваную на даследаванні ў галіне гуманітраных і сацыяльных навук.
Праграма разлічана на правядзенне даследаванняў цягам 5 месяцаў.
Лакацыя – Сафія, Балгарыя. Перыяд – 1 сакавіка – 31 ліпеня 2017 года альбо 1 кастрычніка 2017 – 28 лютага 2018 года (рэкамендуецца падаваць заяўку адразу на два перыяды).
Кандыдаты будуць удзельнічаць у семінарах ды іншых навуковых мерапрыемствах, якія будуць ладзіцца ў цэнтры (канферэнцыі, лекцыі і інш), а таксама змогуць прэзентаваць і абмеркаваць свае работы падчас іх. Вынікам даследавання будзе невялікая пісьмовая праца, якая будзе выдадзена ў электронным выглядзе ў CAS Working Paper Series.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі;
- досвед удзелу ў міжнародных праграмах (рэкамендавана);
- публікацыі ў навуковых выданнях;
- ступень кандыдата гуманітарных ці сацыяльных навук;
- узрост да 45 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Кожны стыпендыят будзе атрымоўваць стыпендыю, памер якой – 750 еўра (мінус 10 адсоткаў на падаткі). Таксама яму аплочваюцца транспартныя выдаткі на даезд да Сафіі і дадому, на атрыманне візы і страхоўкі (да 850 еўра). Да таго ж стыпендыят атрымае выплаты на даследчую паездку ў межах праграмы – 1500 еўра (аднаразова). Звыш гэтага, штомесяц стыпендыят будзе атрымоўваць 100 еўра на правядзенне даследавання.
Як падацца
Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму. Знайсці яе можна па спасылцы. Да таго ж патрабуюцца два рэкамендацыйныя лісты, якія дасылаюцца наўпрост асобамі, што іх пішуць, на адрас dimov@cas.bg. Сюды ж трэба даслаць усе дакументы, запоўненыя на ангельскай мове, з пазнакай у тэме ліста “Advanced Academia Fellowships”.
Дэдлайн – 1 кастрычніка 2016 года.