Справа кожнага? СалідАРТнасць!

Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь арганізуе выставу, падчас якой паспрабуе пераканаць у тым, што правы чалавека – пра кожнага з нас, а арт-мова – той інструмент, які нават без спецыяльных навыкаў дапамагае трансляваць нешта важнае.

МПГ-Беларусь правяла шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, дзе маладыя людзі розных сфер дзейнасці працавалі над складанымі, часта табуіраванымі тэмамі ў грамадстве. Тэмы адукацыі, самаразвіцця, недыскрымінацыі, салідарнасці, міратворчасці і імкнення да справядлівасці сталі ключавымі кропкамі адліку творчага імпульсу.

Акрамя таго, выставачныя візуальныя працы будуць сумешчаны з праглядам тэматычных ролікаў і дыскусіяй, дзе мы будзем шукаць адказ на пытанне “Ці можа творчасць змяняць свет”.

Месца і час:

  • Гомель, Бізнес-цэнтр “Пушкін Плаза” (Пушкіна, 2, 3 паверх, к.6) –  30 га верасня (пятніца), відэапрагляд запускаецца з 18:30.
  • Мінск, вул.Варанянскага 50/4-к.221 (2і паверх) – 2 кастрычніка (нядзеля), з 16:00.
  • Магілёў, цэнтр “Кола” (зав.Чкалава, 16) – 8 кастрычніка (субота) з кінапраглядамі ў 16:00.

Уваход вольны!

Больш падрабязнасцей можна знайсці на старонках facebook і Вконтакте.