“Спытай у лекара”: медыцынская лекцыя ў фармаце Pecha Kucha

Праект “Корпус кажа” запрашае на лекцыю у новым фармаце – Pecha Kucha, – падчас якой шэсць лекараў распавядуць пра свой асабісты і прафесійны досвед.

Калі: 3 чэрвеня 2019, 20:00 – 22:00.
Дзе: Культ.цэнтр “Корпус”, пр-т Машэрава 9, корпус 8.

Pecha Kucha – гэта міні-лекцыі, дзе ў кожнага спікера ёсць 6 хвілін 40 секунд на раскрыццё тэмы, колькасць слайдаў у прэзентацыі абмежавана да 20 і распавядаць пра кожны слайд можна максімум 20 секунд.

Пра што распавядуць лекары:

  • калі не трэба выклікаць хуткую;
  • што стромкага ёсць у нашай медыцыне;
  • як у актыўным спорце можна ўжываць прынцыпы тэрапіі спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў;
  • ці бяспечна выкарыстоўваць менструальную чару.

Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Больш падрабзнасцей у суполках VK і FB.