Сродкамі адукацыі пойдзем супраць гвалту: канферэнцыя ў Нью-Дэлі

19-20 верасня 2016 года ў Нью-Дэлі адбудзецца Міжнародная канферэнцыя ЮНЕСКА па прадухіленні гвалту і экстрэмізму сродкамі адукацыі.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце 25-35 гадоў. Вітаюцца прафесіяналы ў сферы медыяў.

Мэта канферэнцыі – распрацоўка канцэпцыі падыходаў да адукацыі, неабходных для прадухілення экстрэмізму і гвалту. ЮНЕСКА і Інстытут Махатмы Гандзі па адукацыі ў інтарэсах міру і устойлівага развіцця набіраюць 50 ўдзельнікаў з усяго свету.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, магчыма кампенсацыя выдаткаў на вандроўку.

Дэдлайн – 5 жніўня 2016 года.

Зарэгістравацца на канферэнцыю можна тут.

Паводле by.odb-office.eu