Стаць цмокам адукацыі!

Універсітэт Пекіна прапаноўвае гранты для замежных студэнтаў усіх спецыяльнасцей.

Стыпендыя разлічана на бакалаўраў (3 курс і вышэй), магістраў, аспірантаў.

Патрабаванні да кандыдатаў падчас навучання ў Пекіне:

  • рэгулярнае наведванне ўсіх заняткаў;
  • падпарадкаванне кітайскім законам і ўніверсітэцкім правілам, выдатнае навучанне;
  • для бакалаўраў: пачынаючы з другога года – усе іспыты павінны быць здадзены на мінімум 3,0;
  • для магістраў і аспірантаў: выдатныя поспехі ў навучанні і даследаваннях, крэатыўныя думкі;
  • для аспірантаў: публікацыя тэзісаў у выданнях Ўніверсітэта Пекіна.

Неабходныя дакументы:

  • падцверджанне акадэмічнай паспяховасць студэнта;
  • адзнакі;
  • рэкамендацыйныя лісты (2);
  • апублікаваныя артыкулы / тэзісы.

Фінансавыя ўмовы:

  • для аспірантаў
    10,000 RMB – 5 студэнтаў
    5,000 RMB – 10 студэнтаў
  • для магістраў
    4,000 RMB – 15 студэнтаў
  • для бакалаўраў
    3,000 RMB – 30 студэнтаў

Дэдлайн – сярэдзіна верасня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.