Стаць годным пакаленнем у бізнэсе: дзень адчыненых дзвярэй у KinderMBA

Праект KinderMBA запрашае падлеткаў на Дзень адчыненых дзвярэй.

Калі: 25 студзеня 2017 года, 18:30.
Дзе: Корпус8, пр-т Машэрава, 9, к.8, Мінск.

Мэта праекту – развіццё ў школьніках 1-11 класаў навыкаў вядзення бізнэсу, прадпрымальніцкага майстэрства, лідарскага патэнцыялу і нестандартнага мыслення. Галоўная задача праекту – падзяліцца з дзецьмі любоўю да свету бізнэсу, пашырыць іх далягляд, падрыхтаваць змену з тых, хто жадае працягнуць паспяховы бізнэс бацькоў.

На дні адчыненых дзвярэй вы даведаецеся, чаму KinderMBA настолькі папулярны і адкуль у яго ўжо 1600 выпускнікоў, зможаце пазнаёміцца са спікерамі, паўдзельнічаць у віктарыне і пагуляць у папулярную дзелавую гульню праграмы.

Таксама на мерапрыемстве будуць разыграныя зніжкі на першы набор праграмы KinderMBA Foundation, які стартуе 7 лютага. Рэгістрацыя – тут.

Удзел бяслпатны.