Стаць ідэальным рэпарцёрам? Усё магчыма!

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на спецыялізаваны курс па стварэнні ідэальных рэпартажаў! Акцэнт робіцца на «навучанне дзеяннем» з практыкаваннямі і заданнямі.

Пасля заканчэння курсу слухачы будуць умець:

— выкарыстоўваць метады збору інфармацыі для ролевага і свецкага рэпартажу;

— выконваць стандарты напісання эканамічнага рэпартажу;

— арганізоўваць і праводзіць анлайн-рэпартаж;

— выкарыстоўваць анлайн-сэрвісы падчас падрыхтоўкі і правядзення анлайн-рэпартажаў.

Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досвед напісання рэпартажаў, але зацікаўленыя ў самаўдасканаленні, з Мінска і рэгіёнаў.

Апісанне курсу:

Курс «Ідэальны рэпарцёр» распачнецца 26 сакавіка 2016 года і скончыцца 29 мая 2016 года. Складаецца з васьмі заняткаў і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 15.00 да 18.00.

Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе “Ідэальны рэпарцёр” прымаюцца ад сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Reporting») да 22 САКАВІКА.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.