Стаць кансультантам Erasmus+ Youth на 2019 год!
- 22.02.2019
- Валанцёрства

- усе ахвотныя
- Мінск
- 2019 год
- руская і ангельская
- 01.03.2019
- facebook.com
«Офіс прасоўвання ініцыятыў» фармуе каманду кансультантаў і кансультантак Erasmus+ Youth. Арганізатары прапануюць валанцёрскую дамову да канца 2019 года.
Абавязкі кансультантаў/к:
- кансультаванне моладзі аб дзейнасці Erasmus + Youth і Еўрапейскім Корпусе Салідарнасці;
- правядзенне мерапрыемстваў ад “Інфармацыйнага цэнтра Erasmus + Youth у Беларусі”;
- дапамога арганізацыям у атрыманні міжнароднай акрэдытацыі.
Што прапануюць:
- навучанне;
- пакет кансультанта;
- практыку работы міжнародным менеджарам;
- сертыфікат;
- міжнародныя паездкі;
- магчымасць афармлення практыкі для ўніверсітэта.
Патрабаванні:
- добрае веданне англійскай мовы;
- наяўнасць вольнага часу;
- мабільнасць.
Як падацца:
Для падачы неабходна запоўніць гугл-форму па спасылцы. Дэдлайн – 1 сакавіка 2019 г.
Крыніца – тут.
Глядзіце таксама: