Стаць паслом еўрапейскай моладзі

Ініцыятыва Еўрапейскага саюза «Паслы еўрапейскай моладзі» (YEAs) запрашае моладзь з Еўрапейскага саюза і краін Усходняга партнёрства далучыцца да міжнароднай моладзевай супольнасці.

Што будзе цікавага?

Паспяховыя кандыдаты будуць удзельнічаць у лакальных і міжнародных мерапрыемствах, а таксама будуць прадстаўляць моладзь сваёй краіны за мяжой. Яны будуць абменьвацца вопытам і дзяліцца ведамі аб праграмах і ініцыятывах ЕС, абмяркоўваць пытанні адукацыі і працаўладкавання моладзі, рэалізоўваць розныя ініцыятывы дзеля паляпшэння жыцця грамадзян сваіх краін і ўсяго рэгіёна.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ўзрост ад 18 да 25 гадоў;
  • свабоднае валоданне ангельскай мовай;
  • грамадзяне ЕС або адной з шасці краін Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны);
  • дасведчанасць аб дзейнасці Еўрапейскага саюза ў сваёй краіне і зацікаўленасць ў прасоўванні ідэй партнёрства з ЕС.

Ініцыятыва «Паслы еўрапейскай моладзі» з’яўляецца часткай праекта ЕС «Адкрытае суседства – Умацаванне партнёрскіх сувязей з дапамогай камунікацыі: узаемадзеянне паміж людзьмі праз Усходняе суседства (“EU NEIGHBOURS east”).

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 верасня 2018.

Больш падрабзнасцей па спасылцы.