Стаць праектным кансультантам з Талакой
- 29.10.2015
- Іншае

- усе зацікаўленыя
- Мінск
- 2015
- беларуская, руская
- 16.11.2015
- talaka.by
Платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by абвяшчае набор на курс «Праектны кансультант».
Заняткі стартуюць 21 лістапада 2015 года.
Да ўдзелу запрашаюць усіх, хто жадае:
- палепшыць уласную кваліфікацыю ў сферы праектнага мэнэджменту;
- далучыцца да актуальнай і запатрабаванай рынкам прафесіі;
- зрабіць свет лепшым — дапамагчы іншым планаваць праекты, а таксама працаваць са сваім уласным.
«Праектны кансультант» — гэта курс, распрацаваны Talaka.by і заснаваны на досведзе 190 праектаў, якія месцяцца на платформе. Больш за 40 з іх атрымалі паспяховую рэалізацыю.
Падчас курсу ўдзельнікі навучацца:
- валодаць тэарэтычнай базай і паняткамі, неабходнымі для афармлення праекту;
- правільна фармуляваць праблему, мэты і задачы;
- самастойна распрацоўваць план рэалізацыі і вылучаць лагічныя фазы;
- рыхтаваць выразнае і яркае апісанне праекту для яго прэзентацыі і прыцягнення аднадумцаў;
- працаваць з платформай Talaka.by як эфектыўным інструментам для калектыўнай рэалізацыі праектаў.
Асноўны вучэбны модуль прадугледжвае 5 сустрэч па суботах (папярэдні графік). Навучанне складаецца з тэарэтычных заняткаў і выканання практычных заданняў, як групавых, так і індывідуальных. Найбольш актыўных ўдзельнікаў, якія паспяхова пройдуць курс, запросяць на практыку па кансультаванні праектаў на Talaka.by.
Як падацца
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у Школе бясплатны.
Дэдлайн — 16 лістапада.