Сталыя даследванні ў Брытаніі
- 18.11.2015
- Стыпендыі

- PhD-кандыдаты
- Вялікабрытанія
- 2016 - 2017
- ангельская
- 13.01.2016
- warwick.ac.uk
Універсітэт Уорыка (Вялікабрытанія) запрашае паспяховых студэнтаў-даследчыкаў на стыпендыяльную праграму.
Універсітэт імкнецца забяспечыць месцамі навучання як мага болей выдатных студэнтаў з усяго свету. Штогод вылучаюцца міжнародныя стыпендыі для паслядыпломных стыпендыяльных даследванняў, на якія могуць падацца ўсе замежныя студэнты любой дысцыпліны, прапанаванай ва ўніверсітэце Ўорыка.
Для падачы заяўкі неабходна:
- запоўніць анлайн-форму;
- расшыфраваць папярэднія і / або бягучыя даследванні;
- два рэкамендацыйныя лісты.
Каб атрымаць стыпендыю, кандыдаты мусяць стаць PhD-кандыдатамі ва ўніверсітэце Уорыка да кастрычніка 2016 г.
Фінансавя ўмовы
Кожны стыпендыят атрымае фінансавую падтрымку, якая аплоціць навучанне ва ўніверсітэце (18 800 фунтаў стэрлінгаў). Да таго ж – стыпендыю памерам 14 200 фунтаў на год.
Дэдлайн – 13 студзеня 2016 г.