Стань гуру медыяцыі

Філіял РДСУ ў Мінску запрашае на І Міжнародны фестываль медыяцыі “Вырашэнне канфліктаў у сучасных умовах”.

У Фестывалі прымуць удзел спецыялісты з ЗША, Нямеччыны, Расіі, Беларусі. Праграма будзе складацца з выступаў, ролевых гульняў, майстар-класаў, презентацый, працы ў групах па тэхналогіі Open Space.

Каб прыняць удзел у Фестывалі, неабходна выслаць заяўку (Вашае імя, прозвішча, імя па бацьку; аранізацыя, пасада, адрас электроннай пошты і тэлефон на адрас boikoms@tut.by, а таксама аплаціць унёсак у памеры 200 тысячаў рублёў (для супрацоўнікаў РДСУ ў Мінску – 120 тысячаў, бясплатна для выступоўцаў і вядучых майстар-класаў).

Падрабязная праграма Фестываля і падрабязнасці ўдзелу тут.

Даведка:

Медыяцыя (ад лац. medius — сярэдзіна) — гэта канфідэнцыйныя перамовы паміж бакамі, якія знаходзяцца ў канфлікце, пры ўдзеле нейтральнай асобы — медыятара. Медыятар спрыяе наладжванню дыялогу паміж бакамі і пошуку ўзаемавыгаднага варыянта вырашэння канфлікту.

Медыяцыя — добры сродак альтэрнатыўнага вырашэння спрэчак, скіраваны на дасудовае ўрэгуляванне канфліктаў. У цяперашні час медыяцыя — самы запатрабаваны альтэрнатыўны спосаб замірэння ў свеце.