Стань лідарам у сваёй супольнасці

Праграма «Лідарства ў мясцовых супольнасцях» запрашае ўсіх зацікаўленых развіць лідарскія здольнасці, навучыццца вызначаць патрэбы сваёй супольнасці, планаваць дзеянні па вырашэнні праблем і ўвасабляць іх у жыццё.

Да ўдзелу запрашаюць актыўных людзей, якія займаюцца паляпшэннем жыцця сваёй лакацыі. Заяўку могуць быць як індывідуальныя, так і камандныя (2-3 кандыдаты).

Праграма ўключае чатыры сесіі з практычнымі заданнямі, якія дазволяць засвоіць і выпрабаваць атрыманыя веды і навыкі. Кожнага ўдзельніка будуць суправаджаць кансультанты-ментары. Запрошаныя эксперты  правядуць дадатковыя майстар-класы і лекцыі.

Тэматычныя блокі сесій:

  • мясцовая супольнасць і ацэнка яе патрэб;
  • планаванне працы ў мясцовай супольнасці: ад ідэй да дзеянняў;
  • групавая фасілітацыя і публічнае выступленне;
  • адвакатаванне і праца са СМІ.

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анлайн-заяўку.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на адрас locaLeaders@gmail.com. Падрабязнае апісанне праграмы знаходзіцца тут.

Дэдлайн — 12 кастрычніка 2015 г.

Глядзіце таксама: