Стань моладзевым лідарам адразу ў Брусэлі
- 16.03.2016
- Іншае

- моладзь ад 21 да 26 гадоў
- Бельгiя
- 15-16 чэрвеня 2016
- ангельская, гішпанская, нямецкая, партугальская, французская
- 18.03.2016
- eudevdays.eu
Еўрапейскiя днi развiцця ў Брусэлі запрашаюць маладых лідараў на 2-дзённы форум.
Еўрапейскiя днi развiцця — гэта вядучы форум Еўропы па мiжнародным развiцці i кааперацыi. Форум параўноўваюць з iнкубатарам новых iдэй для бязбеднай, устойлiвай i сумленнай планеты, на якой кожны мае магчымасць на годнае жыццё.
Еўрапейская камiсiя абярэ 16 маладых прадстаўнiкоў, прымаючы да ўвагі iх досвед i працу з праблемамі развiцця. Абраных кандыдатаў запросяць на форум, дзе яны распавядуць пра асабiсты вопыт i падзеляцца iдэямi з зацiкаўленымi асобамi, палiтыкамi i iншымі ўдзельнiкамi.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- узрост — ад 21 да 26 гадоў;
- валоданне адной з афiцыйных моў Еўрапейскай камiсii (ангельскай, французскай, гiшпанскай, нямецкай, партугальскай). Валоданне ангельскай альбо французскай мовай – абавязкова;
- патэнцыяльная магчымасць 15 i 16 чэрвеня 2016 года знаходзiцца ў Брусэлi.
Дадатковую інфармацыю можна пачытаць тут. Падаць заяўку — па спасылцы.
Дэдлайн — 18 сакавіка 2016 года.