Стань “татам” ці “мамай” для робата!

Зазірні ў будучыню: стань важнай часткай каманды самай маштабнай тэхнападзеі года -адукацыйна-забаўляльнага мерапрыемства “Баль робатаў”, які адкрыецца 17 лютага ў Мінску.

У другі раз, але з большым маштабам і абноўленай выставай ладзіцца міжнародны злёт перадавых робатаў з усяго свету – “Баль робатаў”.

Перыяд – з 17 лютага па 27 сакавіка. Лакацыя – ГЗЦ “Тытан” (2 паверх, пр. Дзяржынскага, 104, ст. м. Пятроўшчына).

“Баль робатаў” складаецца з некалькіх фарматаў:

  • інтэрактыўны — выстава;
  • адукацыйны — робалабараторыя, у якой юныя інжынеры могуць даведацца больш пра асновы робататэхнікі;
  • забаўляльны — гульні, шоў і акцыі для дзяцей і дарослых.

Дарослыя і дзеці змогуць убачыць самыя неверагодныя шэдэўры інжынернай думкі, пагутарыць з робатамі-андройдамі, ацаніць талент робата-мастака і робатаў-танцораў, стаць удзельнікамі майстар-класа ад робата-баскетбаліста. А, можа быць, вы захочаце адпачыць і выпіць шкляначку смузі, прыгатаваны і прынесены вам робатам? З 17 лютага магчымымі стануць, здавалася б, самыя футурыстычныя карціны!

Але больш за ўсё пашанцуе валанцёрам, якія бліжэй усіх змогуць пазнаёміцца з тэхналогіямі будучыні. У задачы валанцёраў будуць уваходзіць:

  • назіранне за робатамі;
  • праца з дзецьмі і падлеткамі ў робалабараторыі;
  • дапамога куратарам і метадыстам у лабараторыі;
  • дапамога прадаўцам у робамаркеце ды інш.

Іншымі словамі, валанцёрства ў рамках “Балю робатаў” – гэта ўнікальная магчымасць для моладзі атрымаць досвед адразу у некалькіх накірунках:

  • у працы з дзецьмі;
  • у вывучэнні перадавых тэндэнцый у вобласці робататэхнікі;
  • у правядзенні экскурсій і г.д.

Пры гэтым усім сябрам робакаманды арганізатары забяспечаць максімальна камфортныя ўмовы і атмасферу для працы і адпачынку (смачныя абеды, камандныя забаўкі для стварэння сяброўскага калектыву, спецформу будучыні і шмат іншага!).

Таксама ў якасці падзякі за дапамогу валанцёры атрымаюць разнастайныя бонусы і падарункі ад арганізатараў “Балю робатаў”.

Час працы “Балю робатаў” – 11:00-20:00. Для валанцёраў прадугледжаны змены на выбар у адпаведнасці з наяўным вольным часам. Магчыма абмеркаванне індывідуальнага графіка.

Заяўкі прымаюцца да 19 лютага 2016 года (уключна). Колькасць вакансій для валанцёраў “Балю робатаў-2016” абмежавана — спяшайцеся зарэгістравацца! Анкета для рэгістрацыі удзельнікаў мерапрыемства ў якасці валанцёраў па спасылцы.