Стань TED Fellow, змяні свет ідэяй!

TED шукае 20 неверагодных людзей з усяго свету, якія б сталі TED Fellow у 2020 годзе. Адкрыццё новых галактык, вядзенне сацыяльных рэвалюцый ці актывізм у галіне аховы навакольнага асяроддзя – пры падтрымцы TED стыпендыяты (або Fellows) імкнуцца зрабіць свет лепшым месцам праз інавацыі – і, магчыма, вы адна ці адзін з іх.

Што дае гэтая магчымасць?

 

  • Магчымасць выступіць з дакладам на галоўнай сцэне TED
  • Кар’ерны коўчынг і падрыхтоўка да выступу
  • Ментарства, прафесійнае развіццё і піяр падтрымка
  • Магчымасць стаць часткай разнастайнай падтрымліваючай супольнасці з больш чым 450 лідэраў
  • Удзел у глабальнай канферэнцыі TED2020 у Ванкуверы

Якія патрабаванні?

 

  • Ідэя, вартая распаўсюду!
  • Запоўненая анлайн-заяўка, якая складаецца з агульнай біяграфічнай інфармацыі, кароткіх эсэ пра вашу працу і трох рэкамендацый (Форма кароткая, вясёлая, і натхняе задумацца…)
  • Узрост 18+.
  • Добрае валоданне англійскай мовай.
  • Гатоўнасць быць у Ванкуверы (Канада) з 17 па 25 красавіка 2020 года.

Падайце заяўку анлайн да 27 жніўня 2019 года і падзяліцеся навіной з усімі выбітнымі наватарамі, якіх  ведаеце!