Стань валанцёрам свету разам з ААН

Валанцёрская праграма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNV), скіраваная на падтрымку міра і развіцця ва ўсім свеце, шукае новых практыкантаў.

Віды валанцёрскай працы:

  • доўгатэрміновае (ад 12 месяцаў) і кароткатэрміновае (да трох месяцаў) міжнароднае кваліфікаванае валанцёрства;
  • валанцёрства для моладзі ад 18 да 29 гадоў;
  • анлайн-валанцёрства;
  • валанцёрства ў Беларусі.

Валанцёрам давядзецца спраўляцца з заданнямі рознага кшталту. Кандыдаты мусяць быць гатовымі да працы ў розных месцах і павінны ўмець хутка прыстасоўвацца да жыцця ў розных умовах і працаваць пры розных абставінах. Канчатковае месца працы ўдзельніка будзе вядома толькі пасля таго, як яго/ яе возьмуць на працу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • моцная матывацыя і прыхільнасць да прынцыпаў і каштоўнасцяў валанцёрства;
  • здольнасць працаваць у мульцікультурным асяродку;
  • здольнасць адаптацыі да цяжкіх умоваў;
  • добрыя міжперсанальныя і арганізацыйныя навыкі;
  • вышэйшая або тэхнічная сярэдне-спецыяльная адукацыя;
  • два гады адпаведнага працоўнага досведу;
  • 25 гадоў і вышэй для кваліфікаванага валанцёрства, 18-29 для моладзевага валанцёрства;
  • добрае валоданне прынамсі адной з трох працоўных моваў UNV: ангельскай, французскай або гішпанскай.

Фінасавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць пражыванне, транспартныя выдаткі да месца праходжання стажыроўкі і назад, медыцынскую страхоўку, штогадовы адпачынак, дапамогу на перасяленне, якое разлічваецца па заканчэнні стажыроўкі і выплочваецца пры здавальняючым праходжанні стажыроўкі.

Як падацца

Каб стаць валянцёрам / валянцёркай ААН, неабходна запоўніць заяўку.

Заяўкі прымаюцца на працягу года.