Стартап-школа ў Гродна запрашае на заняткі

159

Стартап-школа ў Гародні запрашае ўсіх зацікаўленых у стварэнні ўласнага бізнэсу. Заняткі 6 кастрычніка будуць прысвечаны наступным пытанням:

  • Як сфармуляваць унікальную і каштоўную прапанову для кліентаў;
  • Якія каналы камунікацыі і продажу выкарыстоўваць у першую чаргу;
  • Якія інструменты для прасоўвання варта выкарыстоўваць у сацсетках, пошукавых сістэмах і афлайн;
  • Як пачаць прадаваць, калі яшчэ няма прадукту.

Заняткі правядуць:

  • Аляксей Ярашэнка – заснавальнік Digital агенцтва, эксперт па інтэрнэт-рэкламе;
  • Аляксандр Булах – прадпрымальнік, адзін з заснавальнікау Стартап-школы, эксперт Lean startup.

Мерапрыемства адбудзецца 6 кастрычніка, а 18 гадзіне па адрасе: Гродна, вул. Мiцкевіча, 8.

Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя і арганізацыйны ўнёсак, падрабязнасці на сайце Стартап-школы.