Стартап-шоў стартуе 12 снежня
- 09.12.2015
- Іншае

- аўтары стартапаў, прадпрымальнікі
- Мінск
- 12-13 снежня 2015
- беларуская, руская
- 13.12.2015
- startupweekend.by
12-13 снежня ў гатэлі «Вікторыя Алімп» упершыню адбудзецца рэспубліканскі конкурс стартап- і бізнэс-праектаў «Стартап года — 2015«.
Мэта мерапрыемства — знайсці прастору для камерцыялізацыі прарыўных ідэй, усталяваць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж аўтарамі ідэй і прадстаўнікамі бізнэсу для рэалізацыі інвестыцыных праектаў у прамысловасці, сферы інфармацыйных тэхналогій, фінансава-тэхналагічным сектары, медыцыне, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг.
У мерапрыемстве возьмуць удзел:
- Андрей Дамарацкі, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
- Дзмітрый Крупскі, кіраўнік дэпартаменту навукі і інавацыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі;
- Уладзімір Карагін, старшыня ГА «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў»;
- Наталья Нікандрава, дырэктар Нацыянальнага агенства інвестыцый і прыватызацыі;
- Дзмітрый Яўменчык, дырэктар Беларуская фундацыі фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў;
- Юрый Судараў, кіраўнік бізнэс-інкубатара Парку высокіх тэхналогій;
- Юрый Зісер, заснавальнік УП «Надежные программы»;
- Вольга Ляонцьева, дырэктар ГДА «Белфранчайзинг»;
- Антон Бладзік, камерцыйны дырэктар «Атлант Телеком»;
- Annа Daszuta-Zalewska, дырэктар навукова-тэхналагічнага парку ў Беластоку (Польшча);
- Кірыл Валошын, адзін з уладальнікаў беларускага партала TUT.BY, буйнейшага хостынг-правайдара hoster.by і грыль-кафэ Netto;
- Юлія Лакаткова, эксперт па банкаўскім сектары;
- Яўген Клішэвіч, заснавальнік грамадскай платформы Talaka.by і шмат-шмат іншых.
ІТ-прадпрымальнікам будзе цікава даведацца пра магчымасці міжнароднай карпарацыі SAP, якую будуць прадстаўляць мэнэджар па працы з партнёрамі SAP Павел Янкелевіч і мэнэджар па працы з кліентамі Key Account Manger SAP Максім Абазовік.
З пытаннямі юрыдычнага кшталту дапамогуць разабрацца прадстаўнікі юрыдычнай фірмы «Алейнікаў і патрнёры» старшы партнёр Дзяніс Алейнікаў і партнёр Дзмітрый Матвееў.
Прыватны інвестар Дзяніс Пяцелін (ЗША) падзеліцца досведам кіравання ІТ-праектамі.
Для ахвотных стартаваць у Беларусі будуць карыснымі парады прадпрымальныкі Сяргея Метто, які распавядзе, як стваралася кампанія «Онега».
Напярэдадні мерапрыемства кампанія «Стартап тэхналогіі» дорыць прыемны бонус. 11 снежня ў Парку высокіх тэхналогій (Мінск, вуліца Акадэміка Купрэвіча, 1/1) праводзіцца адмысловы бясплатны семінар на тэму «Падрыхтоўка і рэалізацыя інвестыцыйнай прэзентацыі». Дырэктар кампаніі Аляксей Шаблоўскі распавядзе пра тыповыя памылкі ў прэзентацыях і пра тое, як пакінуць моцнае ўражанне на інвестараў.
Рэгістрацыя на бясплатны семінар адбываецца тут, а рэгістрацыя на «Стартап года 2015» — па спасылцы.
Пазнаёміцца з падрабязнай праграмай мерапрыемства можна на афіцыйным сайце startupbelarus.by.