Стартуй на “Экастарт”!

Экалагічная адукацыйная праграма “Экастарт” разлічана на сем месяцаў, на працягу якіх студэнтаў чакаюць штотыднёвыя тэматычныя сустрэчы, цыкл дадатковых адкрытых лекцый з вядучымі экспертамі, экскурсіі, жывыя квэсты і паездкі на прыроду. Акрамя таго, кожны ўдзельнік зможа ажыццявіць свой ​​уласны праект!

Пад час навучання будуць ахоплены такія важлівыя тэмы, як “зялёнае спажыванне”, “урбаністыка і транспарт”, “змяненне клімату” і іншыя. Акрамя тэматычных блокаў, у праграме запланаваны заняткі, якія дазваляюць ўдзельнікам паспрабаваць сябе ў розных практычных сферах дзейнасці – навучыцца прасоўванню ў сацыяльных сетках, камунікацыі з журналістамі, распрацоўцы прома-матэрыялаў, пошуку фінансавання для рэалізацыі сваёй ідэі і менеджменту некамерцыйных праектаў.

Заключным этапам праграмы з’яўляецца рэалізацыя ўласных міні-праектаў. Кожны ўдзельнік, які паспяхова прайшоў праграму курса (гэта значыць набраў дастатковую колькасць наведванняў і прайшоў экзаменацыйнае сумоўе), зможа рэалізаваць уласны праект пры экспертнай і матэрыяльнай падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Шукай дадатковую інфармацыю ў суполках Вконакте і Facebook, натхняйся водгукамі тых, хто ўжо скончыў праграму і стартуй на “Экастарт”!

e_8QD6QP_IQ