Statup Train: першы міжнародны хакатон у цягніку!

Стартап-хаб Imaguru, Magnetic Latvia Startup и Агенцыя інвестыцый і развіцця Латвіі (LIAA) пры падтрымцы TechChill і Startin.LV запрашаюць на Minsk-Riga Statup train – першы міжнародны хакатон у цягніку.

Калі: 28 жніўня 2018 – 1 верасня 2018.
Дзе: пачнецца ў Мінску, працягнецца ў цягніку, а скончыцца ў Рызе.

Мэта Minsk-Riga Startup Train – даследаваць і зблізіць экасістэмы краін, пазнаёміць стартапы, бізнес-анёлаў і інвестараў з Беларусі і Латвіі.

Праграма

Удзельнікі з Латвіі прыедуць у Мінск 28 жніўня і пазнаёмяцца з беларускімі стартаперамі на майстар-класах і нэтворкінг-сесіях. Сам хакатон пачнецца ўвечары і працягнецца ў начным цягніку да Рыгі, дзе каманды будуць працаваць над праектамі. Фінал адбудзецца 31 жніўня і адзначыцца грандыёзным пітчынгам перад бізнес-анёламі, фундатарамі і ментарамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • праграмісты, дызайнеры, маркетолагі і стартап-энтузіясты;
  • узрост ад 18 гадоў.

Варыянты ўдзелу:

  • у складзе ўласнай каманды з гатовай стартап-ідэяй;
  • далучыцца да адной з каманд, што азначаны на сайце;
  • у якасці спецыяліста-адзінотніка без стартап-ідэі – тады арганізатары дапамогуць знайсці на хакатон прыдатную кампанію.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у хакатоне бясплатны. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць візавую падтрымку.

Дэдлайн падачы заяўкі – 13 жніўня 2018.

Больш падрабязнасцей на сайце і ў Facebook-суполцы.