Stay Connected: нэтворкінг-мерапрыемства

613

Супрацоўнікаў і парнёраў арганізацый, якія рэалізуюць праекты ў межах праграмы “Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай суполкай у краінах Усходняга партнёрства і Расіі”, запрашаюць на трохдзённае нэтворкінг-мерапрыества ў Нямеччыне.

Калі: 24-26 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына (Hollywood Media Hotel, Kurfürstendamm 202).

Удзельнікі і ўдзельніцы мерапрыемства змогуць стварыць і ўмацаваць карысныя сувязі, падзяліцца ведамі і вопытам па рэалізацыі праектаў, а таксама паразважаць над наступнымі тэмамі:

  • памяць і падыход да гісторыі;
  • вырашэнне канфліктаў / медыяцыя;
  • моладзевы абмен;
  • актывізацыя дзейнасці моладзі ў грамадстве.

Працоўныя мовы: ангельская, руская, нямецкая. Праца будзе праходзіць з дапамогай трэнераў у групах па 10 чалавек, кожная з каторых будзе факусавацца на адной з тэм.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд і пражыванне пакрываюцца арганізатарамі.

Арганізатары: Інстытут міжнародных адносін (ifa), фінансавая падтрымка Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.

Дэдлайн падачы заяўкі – 17 верасня 2017 года.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да куратаркі мерапрыемства Ларысы Харчанка: Kharchenko@ifa.de.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.