Стажыроўка ад прадстаўніцтва Еўразвязу ў Мінску

У кастрычніку 2019 г. Аддзел па пытаннях палітыкі, друку і інфармацыі прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь распачынае чатырохмесячную стажыроўку для маладых выпускнікоў і спецыялістаў. Стажыроўка можа быць падоўжана да шасці месяцаў.

Аддзел займаецца распрацоўкай аналізу і рэкамендацый для штаб-кватэры па шматлікіх тэмах, сярод якіх:

  • Палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя падзеі ў краіне, у тым ліку пытанні, звязаныя з эвалюцыяй грамадзянскай супольнасці і становішчам з правамі чалавека;
  • Знешняя палітыка і бяспека Беларусі, у тым ліку ў кантэксце Усходняга партнёрства;
  • Галінавыя пытанні, у прыватнасці, гандаль і энергетычная бяспека.

Асноўныя задачы:

  • Збор дадзеных і аналіз сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у краіне;
  • Удзел ва ўнутраных і знешніх нарадах / мерапрыемствах;
  • Падтрымка работы аддзелу, у тым ліку ў сувязі з інфармацыйнымі праектамі і візітамі ў Рэспубліку Беларусь;
  • Удзел у вядзенні даследаванняў і справаздачнасці аддзелу па ўнутраных пытаннях у Рэспубліцы Беларусь;
  • Удзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленні дзейнасці па дыпламатыі прадстаўніцтва ЕС;
  • Дапамога ў распрацоўцы і рэалізацыі інфармацыйных і камунікацыйных прадуктаў.

Што чакаюць ад вас:

  • Універсітэцкая ступень у галіне міжнародных адносін, паліталогіі, права, сацыялогіі, эканомікі або сумежнай галіне;
  • Выдатнае валоданне англійскай мовай;
  • Добрае валоданне рускай мовай, веданне беларускай мовы будзе перавагай;
  • Добрыя аналітычныя навыкі;
  • Цікавасць да спраў ЕС і палітыкі суседства;
  • Веданне інстытуцыйнай сістэмы і палітычнага ландшафту Рэспублікі Беларусь было б карысным сродкам;
  • Здольнасць працаваць у камандзе і самастойна, з увагай да дэталяў.

Як падацца:

Даслаць (CV), згенераванае на Europass, матывацыйны ліст і анкету на адрас электроннай пошты: DELEGATION-BELARUS-RECRUITMENT@EEAS.EUROPA.EU з пазнакай Funded Traineeship – PPI. Дэдлайн – 9 жніўня.

Падраязней пра стажыроўку – тут.