Стажыроўка для актывістаў: пашырыць сувязі і вырашыць праблему

Пражскі грамадзянскі цэнтр (Prague Civil Society Centre) распачаў прыём заявак на ўдзел у праграме стажыровак.

Калі: кастрычнік-снежань 2017 / люты-красавік 2018 года.
Дзе: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Ўзбекістан, Чэхія, Вугоршчына, Польшча, Славаччына, Эстонія, Латвія. Літва.

Цэнтр прадастаўляе актывістам, навукоўцам, экспертам і даследчыкам aналітычных цэнтраў, распрацоўшчыкам методык і стратэгій з дзяржаўных установаў, сацыяльным прадпрымальнікам і журналістам магчымасць атрымаць досвед, веды і сувязі падчас замежнай стажыроўкі.

Стажыроўка будзе праходзіць у адной з арганізацый або ўстановаў у Цэнтральнай ці Ўсходняй Еўропе. Кандыдаты / кандыдаткі маюць абраць прымаючую НДА, звязацца з ёй і атрымаць папярэднюю згоду на стажыроўку перад тым, як падаваць заяўку ў Пражскі грамадзянскі цэнтар.

Заяўкі на ўдзел у праграме стажыровак прымаюцца ад кандыдатаў з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Казахстану, Кыргызстану, Малдовы, Расіі, Таджыкістану, Туркменістану, Украіны і Ўзбекістану.

Прымаючыя арганізацыі могуць знаходзіцца як у вышэй згаданых краінах, так і ў Цэнтральнай Еўропе ды Балтыйскіх краінах (Чэхія, Вугоршчына, Польшча, Славаччына, Эстонія, Латвія і Літва).

Стажыроўка звычайна доўжацца 1-2 месяцы. Кандыдаты і кандыдаткі могуць падаць заяўку на атрыманне гранту памерам ад 3000 да 4000 эўра. Частку гранту (1000 эўра) атрымае прымаючая арганізацыя, з гэтых грошай таксама будуць пакрывацца выдаткі на настаўнікаў для стажора/кі. Сума, якая застанецца, пакрые выдаткі на пражыванне, пералёт у прымаючую краіну, выдаткі на ежу, тэлефон і грамадскі транспарт. У заяўцы на ўдзел кандыдаты/кі мусяць прапанаваць прыкладны бюджэт сваёй стажыроўкі.

Падчас стажыроўкі ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы могуць выкарыстоўваць прадастаўленыя ім час і сродкі для правядзення даследавання, напісання справаздачы або артыкула, праходжання курса прафесійнай падрыхтоўкі, пашырэння сваіх сувязяў і кантактаў, а таксама набыцця новых навыкаў і ведаў у галіне сацыяльных, эканамічных і палітычных зменаў, якія адбываюцца ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

У межах праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы маюць рэалізаваць канкрэтны праект. Кандыдаты і кандыдаткі могуць прапанаваць тэму даследавання, план па развіцці навыкаў або праект, які, на іх думку, адлюстроўвае праблемы іх краіны і дапаможа развіццю мясцовай грамадзянскай супольнасці.

Каб прыняць удзел у конкурсе стажыровак, неабходна даслаць заяўку, рэзюмэ і ліст ад прымаючай арганізацыі, які падцвердзіць намер прыняць кандыдата на пазіцыю стажора, праз е-адрас victoria@praguecivilsociety.org да 8 верасня 2017 года.

Падрабязную інфармацыю пра стажыроўку глядзіце па спасылцы.