Стажыроўка Atlas Corps у ЗША

Atlas Corps прымае заяўкі на стажыроўкі ў ЗША працягласцю 12-18 месяцаў. Праграма прызначана для маладых прафесіяналаў з НДА, сферы бізнэса, дзяржкіравання, а таксама медыя. Удзельнікі атрымаюць стыпендыю.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • 2-10 гадоў прафесійнага досведу
  • ступень бакалаўра
  • валоданне ангельскай мовай
  • узрост да 35 гадоў
  • гатоўнасць вярнуцца ў краіну грамадзянства пасля стажыроўкі

Падрабязная інфармацыя – на сайце і праз анлайн-сесіі y Facebook з выпускнікамі праграмы.

Дэдлайн падачы заявак – 1 траўня 2020.

На дадзены момант заяўкі прымаюцца нягледзячы на сітуацыю з каронавірусам. Абнаўленні адносна магчымых зменаў публікуюцца на сайце.