Стажыроўка ці навучальны візіт у любую НДА Беларусі

Асамблея НДА Беларусі прапануе рэгіянальным актывістам дапамогу ў арганізацыі азнаямляльнага візіту ў любую НДА Беларусі – паўдзельнічаць у імпрэзах і абмяняцца досведам.

Калі вам спадабалася чужая цікавая ідэя, вас зацікавіла імпрэза, якая праводзіцца ў суседнім горадзе, вобласці або ў арганізацыі падобнага профілю, вы натхніліся правесці падобную падзею ў сваёй мясцовасці, але перад гэтым хочаце атрымаць досвед, Асамблея можа дапамагчы ў вашых памкненнях.

Дзеля гэтага неабходна толькі запоўніць анкету.