Стажыроўка для лічбавых камунікатараў

Digital Communication Network – праграма абмену для спецыялістаў лічбавых камунікацый, якая прапануе 16 дзён інтэнсіўнага навучання ў ЗША. Праграма створаная для падтрымкі партнёрскай сеткі камунікатыўных спецыялістаў з усёй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія працуюць разам для ўзмацнення камунікатыўных здольнасцяў праз развіццё і распаўсюд лічбавага кантэнту.

Профіль кандыдатаў: прафесіяналы ў камунікацыях з журналісцкім альбо прадпрымальніцкім досведам. Неабходна працаваць на медыя-арганізацыі, камунікатыўныя кампаніі, НДА і сацыяльныя рухі альбо электронныя ўрады, якія факусуюцца на медыйных метадах і выкарыстоўваюць новыя сродкі лічбавай камунікацыі. Прыярытэт будзе наданы кандыдатам, якія дэманструюць цікаўнасць і здольнасць да развіцця яльбо трансфармацыі арганізацый да лічбавай эпохі і/альбо ствараць новыя лічбавыя камунікатыўныя прадукты.

Праграма будзе ўключаць арыентацыю і агляд праблемаў, тэматычнае даследаванне, прысвечанае розным аспектам камунікацыі з фокусам на лічбавы кантэнт, прафесійныя стажыроўкі, трэнінгавыя варкшопы, навучальныя лабараторыі і ўдзел у рэлевантных мерапрыемствах.

Прафесійныя стажыроўкі будуць арганізаваныя ў некамерцыйных, недзяржаўных і грамадскіх арганізацыя, камунікатыўных кампаніях альбо універсітэтах на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў. Месцы стажыровак маюць фокус на выкарыстанне тэхналогій для адвакатавання і сацыяльныя справы, распрацоўку мабільных прыладаў для распаўсюджвання інфармацыі і пашырэння ідэі адкрытых адказных урадаў, мультымедыйны сторытэлінг, стварэнне інтэграваных шматканальных інструментаў для сацыяльных камунікацый, камунікатыўныя стратэгіі, этычную журналістыку, журналісцкія даследваванні, узаемасувязь лічбавай і традыцыйнай журналістыкі.

Прафесійнае развіццёбудзе падтрымлівацца праз анлайн-платформу, медыя-рэсурсы, анлайн курсы, трэнінгі па планаванню, вядзенню і ацэнцы эфектыўных комплексных кампаній у сацыяльных медыя.  Для падвышэння ўстойлівасці і эфектыўнасці праграмы удзельнікі будуць ствараць і імлементаваць індывідуальныя праекты ў сваіх краінах. Планы дзеяння для гэтых праектаў будуць распрацаваныя цягам навучальнага курса.

Дадатковыя крытэры адбору:

  • здольнасць камунікаваць на ангельскай мове
  • мінімум 2 гады прафесійнага досведу ў рэлевантнай сферы
  • прыхільнасць да свабоднага і справядлівага патоку інфармацыі
  • магчымасць распаўсюджваць інфармацыю сярод шырокай і разнастайнай аудыторыі
  • адсутнасць досведу вандровак у ЗША з красавіка 2016 года (пажадана)

Фінансавыя ўмовы: прадстаўляецца пражыванне і невялікая стыпендыя на пакрыццё выдаткаў цягам праграмы, пакрываюцца выдаткі на даезд у ЗША і мясцовыя перамяшчэнні, звязаныя з удзелам у праграме.

Дзе: ЗША

Калі: 8-24 красавіка 2019

Дэдлайн: 1 снежня 2018, падаць заяўку можна тут. 

Прачытаць гісторыю Насты, якая была на такой стажыроўцы ў мінулым годзе, можна тут.