Стажыроўка для выпускнікоў вну. У Брусэлі!

Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт прапануе стажыроўкі для таленавітых выпускнікоў універсітэтаў.

Калі: пачатак – люты альбо верасень.
Працягласць: 5 месяцаў.
Дзе: Брусэль, Бельгія.

Тэрміны падачы заявак на стажыроўку:

  • з 1 ліпеня па 30 верасня на веснавы семестр (з лютага па ліпень);
  • з 3 студзеня па 31 сакавіка на восеньскі семестр (з верасня па люты).

Патрабаванні да кандыдатаў

Калі ваша заяўка прайшла папярэдні адбор, вы атрымаюце электроннае паведамленне. Вам неабходна будзе адправіць копіі адпаведных дакументаў (дыпломаў, кантрактаў з папярэдняй працы, пасведчанняў ды іншае). Кандыдаты, якія не маюць універсітэцкага дыплома, могуць даслаць ліст, завераны ўніверсітэтам, аб тым, што яны паспяхова завяршылі курс навучання.

Мець завераныя ўніверсітэтам копіі неабавязкова.

Кандыдаты мусяць даслаць арыгіналы дакументаў аб уліку ў міліцыі, а таксама медыцынскую даведку, якая падцвердзіць, што па стане здароўя яны могуць працаваць у Камітэце.

Іншыя дакументы (падрабязная біяграфія ці рэкамендацыі) не абавязковыя, але могуць быць далучаныя да анкеты дзеля падтрымкі заяўкі.

Фінансавыя ўмовы

Кожны практыкант будзе атрымліваць грант – 1.176,84 EUR штомесяц.

Найліжэйшы дэдлайн падачы заяўкі – 31 сакавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.