Стажыроўка мастакоў у ЗША

ArtsLink падтрымлівае міжнародную камунікацыю і паразуменне праз сумесныя мастацкія праекты. Таму прапаноўвае мастакам і арт-мэнэджарам 5-тыднёвую стажыроўку ў некамерцыйнай арганізацыі ЗША.

Стажыроўка ArtsLink прапаноўвае:

  • артыстычнае, прафесійнае супрацоўніцтва, якое павялічыць іх досвед працы;
  • акцыі, сумесныя праекты з амерыканскімі мастакамі, жыхарамі горада, калегамі па праграме;
  • пашырэнне мастацкай практыкі і паглыбленне ведаў пра культурнае жыццё ЗША;
  • стварэнне новай працы, натхненне для якой знойдзецца ва ўзаемадзеянні з мастакамі і калегамі;
  • пашырэнне прафесійных навыкаў кіравання.

Да ўдзелу запрашаюцца мастакі і арт-мэнэджары. З дадатковых патрабаванняў – грамадзянства адной з пералічаных краін і добрае валоданне ангельскай мовай. Узрост кандыдата не мае значэння.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыя цалкам забяспечвае пражыванне і харчаванне, пакрывае выдаткі на візу, медыцынскае страхаванне і праезд. Дадаткова кожны ўдзельнік атрымае стыпендыю.

З умовамі падачы заяўкі можна пазнаёміцца па спасылцы. Дэдлайн – 15 кастрычніка 2015.

Падрабязнасці – на сайце.