Стажыроўка ў Нацыянальным музеі амерыканскай гісторыі ў Вашынгтоне

Нацыянальны музей амерыканскай гісторыі запрашае на 3-6 месячныя стажыроўкі ў Вашынгтон.

Нацыянальны музей амерыканскай гісторыі ў Вашынгтоне пачаў сваю працу ў 1964 годзе. У яго залях можна прасачыць усю історыю зараджэння дзяржаўнасці ЗША: ад адзення індзейцаў і першых зводаў законаў да рэдкіх пласцінак джазавай музыкі і сучасных аўтамабілей.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • студэнты апошніх курсаў;
  • выпускнікі-бакалаўры;
  • магістры і аспіранты ў галіне мастацтвазнаўства, жывапісу, культуралогіі, архітэктуры, медыяў, музыкі, маркетынгу, рэкламы, справаводства.

Фінансавыя ўмовы

Стажыроўка не аплочваецца, але музей дапамагае замежным практыкантам з пражываннем і афармленнем візы.

Падаць заяўку можна анлайн. Да яе трэба далучыць эсэ, матывацыйны ліст, CV і рэкамендацыю ад выкладчыка альбо рэктара ВНУ.

Падрабязнасці ёсць па спасылцы.