Стажыроўка ў арганізацыі “Дактары без межаў”. Не толькі для медыкаў!

Doctors without borders/ Médecins Sans Frontières (MSF) пачынае адбор на восеньскую стажыроўку ў офісе арганізацыі.

Працягласць стажыроўкі: 6 верасня – 16 снежня 2016 года.

Спецыяльнасці: камунікацыя, развіццё, пргаграмнае забяспечанне, праца з людзьмі (у офісе і па-за яго межамі) і іншыя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра ці вышэй;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай (вітаюцца веды іншых моў).

Фінансавыя ўмовы:

Стажор будзе атрымоўваць 10$ ў гадзіну і павінен будзе працаваць 20 гадзін на тыдзень. Месца пражывання ў Нью-Ёрке паспяховыя кандыдаты шукаюць самастойна (у матывацыйным лісце трэба пазначыць, што кандыдат можа заставацца ў Нью-Ёрке (жыллё і дазвол на працу) падчас стажыроўкі). Транспартныя выдаткі таксама пакрываюцца стажорам.

Адбор кандыдатаў праводзіцца на конкурснай аснове. Толькі паспяховыя кандыдаты атрымаюць адказ на заяўку.

Кожны кандыдат можа даслаць заяўку на неабмежаваную колькасць пазіцый (для кожнай асобна). Рэзюмэ і матывацыйны ліст трэба даслаць на паштовую скрыню internships@newyork.msf.org.

Дэдлайн падачы заяўкі – 8 жніўня 2016.

Больш інфармацыі пра праграму можна знайсці на сайце.