Стажыроўка ў цэнтры па абароне жывёл

Цэнтр па абароне жывёл “Анімалекс” шукае ў каманду стажораў.

Адкрыты наступныя пазіцыі:

  • Smm-спэцыяліст. Гэты чалавек будзе весці сацсеткі, рабіць іх цікавымі і камунікаваць з камандай для напісання тэкстаў.
  • Юрыст. Шукаюць чалавека, які хоча разабрацца ў дэталях правоў жывёл, які будзе праводзіць кансультацыі і пісаць тэматычныя тэксты з дапамогай кіраўніцы;
  • Работнік анлайн-крамы. Супрацоўнік будзе займацца прасоўваннем крамы, кантактамі з партнёрамі.

Арганізацыя шукае тых, хто гатовы развіваць праект і марыць працаваць ў арганізацыі па ахове жывёл.

Досвед не мае значэння, важны праца і матывацыя.

Прапановы і рэзюмэ можна дасылаць на zoonetwork.by@gmail.com.